Language 

Updates  | Medjugorje[EN]  | Пасланняў  | News & Articles[EN]  | Videos[EN]  | Pictures & Photos[EN] | Site Map  | About[EN]

www.medjugorje.ws » PDA version » Our Lady of Medjugorje Messages » Our Lady of Medjugorje Messages by month снежань

Our Lady of Medjugorje Messages by month снежань

"Дзеткі! І сёння — калі Бог дазваляе мне несці на руках маленькага Ісуса, Караля Супакою, каб Ён напоўніў вас запалам любові і супакою, каб кожнае сэрца было падобнае да яго сэрца ў гэты час ласкі — будзьце адважнымі і мужнымі абаронцамі любові вашага Бога, каб Ён даў вам свой супакой у гэты час ласкі. Дзякуй вам, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дзеткі! Маліцеся, маліцеся, маліцеся, каб супакой запанаваў у кожным сэрцы і перамагаў усялякае зло і неспакой. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я прыношу вам майго сына Ісуса, каб напоўніць вашыя сэрцы мірам, таму што Ён ёсць мірам. Дзеткі, прасіце Езуса ў цішыні вашага сэрца аб нараджэнні нанова. Свет мае патрэбу ў Езусе, таму, дзеткі, прасіце Яго праз малітву, бо Ён штодня адаецца кожнаму з вас. "
"Дарагія дзеці! Сёння я прыношу вам майго Сына Езуса, каб вы былі Яго супакоем і адлюстраваннем жыццярадаснасці і радасці неба. Маліцеся, дзеткі, каб быць адкрытымі, каб прыняць супакой, бо многія сэрцы зачыненыя на вызнанне святла, які змяняе сэрцы. Я з вамі і малюся, каб вы адкрыліся, каб прыняць Валадара Супакою, які напаўняе вашыя сэрцы цяплом і благаслаўленнем. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Сёння я прыношу вам майго Сына Езуса, каб адарыў вас Сваім супакоем. Дзеці, без міра ў вас няма ні будучыні, ні благаслаўлення, таму вяртайцеся да малітвы, таму што плёнам малітвы з'яўляюцца радасць і вера, без якіх вы не можаце жыць. Сённяшняе благаслаўленне мы даем вам, каб вы неслі яго ў вашыя сем'і і ўзбагачалі ўсіх, каго вы сустракаеце, каб адчуць ласку, якую вы атрымліваеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я прыношу вам маленькага Езуса, Які прыносіць вам мір. Ён- мінулае, сучаснасць і будучыня вашага жыцця. Дзеткі, не дазваляйце сгаснуць вашай веры і надзеі на лепшую будучыню, бо вы абраныя быць сведкамі надзеі пры любой магчымасці. Вось чаму я тут з Езусам, каб дабраславіць вас сваім супакоем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Нясу вам майго Сына Езуса, каб Ён дабраславіў вас і раскрыў вам сваю міласць, якая ідзе з нябёсаў. Вашыя сэрцы прагнуць міру, якога на зямлі становіцца ўсё менш. Менавіта таму людзі далёкія ад Бога і хварэюць душамі, і ідуць да духоўнай смерці. Дзеці, я з вамі, каб весці вас шляхам збаўлення, на які вас заклікае Бог. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Нясу вам майго Сына Ісуса, Які з'яўляецца Царом сусвету. Ён дае вам супакой і няхай (гэты супакой) не будзе толькі для вас, дзеткі, нясіце яго іншым у радасці і пакоры. Я з вамі і малюся за вас у гэты час ласкі, які Бог хоча даць вам. Мая прысутнасць з'яўляецца прыкметай любові, пакуль я з вамі абараняю вас і вяду да вечнасці. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Калі прыходзіце да мяне як да маці, з чыстымі і адкрытымі сэрцамі, ведайце, што я вас слухаю, дадаю вам адвагі, суцяшаю вас і найперш за ўсё- заступаюся за вас перад маім Сынам. Ведаю, што хочаце мець моцную веру і выказваць яе правільным чынам. Гэта тое, што мой Сын чакае ад вас, то шчырая, моцная і глыбокая вера, тады кожны спосаб, у якім вы выказваеце веру з'яўляецца правільным.

Вера прыгожая таямніца, якая захоўваецца ў сэрцы. Яна існуе паміж Нябесным Айцом і ўсімі яго дзецьмі, яе можна спазнаць па плёну і міласці, якую маеце да ўсіх Божых стварэнняў. Апосталы маёй любові, мае дзеці, даверціся майму Сыну. Дапамажыце ўсім маім дзецям спазнаць Яго любоў. Вы- мая надзея, вы, хто стараецца шчыра любіць майго Сына.

У імя міласці, для вашага выратаваньня, згодна волі Айца Нябеснага і дзякуючы майму Сыну і я тут сярод вас. Апосталы маёй міласці, няхай разам з малітвай і ахвярай вашыя сэрцы будуць асвенчаны любоўю і святлом майго Сына. Хай гэтае святло і любоў азарае ўсіх, каго вы сустракаеце і навяртае іх да майго Сыну. Я з вамі. Асаблівым чынам я з вашымі пастырамі. Матчынай міласцю асвячаю іх і заахвочваю, каб рукамі, паблагаслаўленымі маім Сынам, благаславілі ўвесь свет. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Сёння я прыношу вам майго Сына Ісуса, каб даў вам свой супакой і благаслаўленне. Дзеткі, заклікаю ўсіх вас, каб жылі і сведчылі ласкамі і дарамі, якія вы атрымалі. Не бойцеся! Маліцеся, каб Святы Дух даў вам сілы, каб вы былі радаснымі сведкамі і людзьмі спакоя і надзеі. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose
1 2 Next>>

 

PC version: This page | Medjugorje | Apparitions[EN]  | Our Lady of Medjugorje Messages  | Medjugorje News & Articles[EN]  | Pictures & Photos[EN]  | Medjugorje Videos[EN]