Our Lady of Medjugorje Messages
Languages:
English,
Afrikaans,
العربية,
Български,
Беларуская,
Català,
Čeština,
Deutsch,
Español,
Français,
Hrvatski,
Italiano,
Kiswahili,
Latviešu,
Magyar,
Malti,
Nederlands,
Norsk,
Polski,
Português,
Română,
Русский,
Shqip,
Slovenčina,
Slovenščina,
Suomi,
Svenska,
Tagalog,
Tiếng Việt,
Українська,
زبان_فارسی
"Дарагія дзеці! З любові да вас Бог паслаў мяне да вас, каб любіць вас і заахвочваць да навяртання і малітвы за мір у вас, у вашых сем’ях і ў свеце. Дзеткі, не забывайце, што сапраўдны мір прыходзіць толькі праз малітву ад Бога, Які ёсць вашым супакоем. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Сёння малюся з вамі за мір. Дабро і зло змагаюцца і жадаюць перамагчы ў свеце і ў сэрцах людзей. Будзьце людзьмі надзеі і малітвы, і вялікага даверу да Бога Стварыцеля, якому ўсё магчыма. Няхай мір пануе ў вас і вакол вас, дзеці. Благаслаўляю вас сваім матчыным благаслаўленнем, каб вы, дзеткі, былі радасцю для ўсіх, каго сустрэнеце. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія мае дзеці! Я выбрала вас і з радасцю вяду вас, бо бачу ў вас, дзеткі, людзей веры, надзеі і малітвы. Няхай гонар за тое, што вы мае, вядзе вас, дзеці, а я вяду вас да Таго, хто ёсць дарога, праўда і жыццё і ёсць з вамі, каб мір панаваў у вас і вакол вас, бо Бог паслаў мяне да вас з гэтым намерам. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я радуюся з вамі і дзякую Богу за тое, што дазволіў мне быць з вамі, весці вас і любіць вас. Дзеткі, мір знаходзіцца пад пагрозай, а сям'я атакуецца. Дзеткі, я заклікаю вас вярнуцца да малітвы ў сям’і. Пакладзіце Біблію на бачнае месца і чытайце яе кожны дзень. Любіце Бога больш за ўсё, каб добра было вам на зямлі. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дзеткі, у гэты час ласкі я запрашаю вас маліцца сэрцам. Дзеткі, стварайце малітоўныя групы, у якіх вы будзеце заахвочваць адно аднаго да дабра і ўзрастання ў радасці. Дзеці, у вас яшчэ доўгі шлях. Дык павярніцеся зноў і выберыце шлях святасці і надзеі, каб Бог даў вам мір у дастатку. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Я з вамі, каб сказаць вам, што я люблю вас і заахвочваю да малітвы, таму што сатана моцны і з кожным днём яго сіла мацнее праз тых, хто выбраў смерць і нянавісць. Вы, дзеткі, будзьце малітвай і маімі працягнутымі рукамі любові для ўсіх тых, хто знаходзіцца ў цемры і шукае святла нашага Бога. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі маліцеся са мной, каб дабро перамагло ў вас і вакол вас. Асаблівым чынам, дзеці, маліцеся разам з Езусам на Яго крыжовым шляху. Укладзіце ў вашыя малітвы усё чалавецтва, якое блукае без Бога і без Яго любові. Будзьце малітвай, будзьце святлом і сведчыце ўсім сустрэтым, дзеткі, што міласэрны Бог злітуецца над вамі. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся і аднаўляйце вашыя сэрцы, каб дабро, якое пасеялі, прынесла плён радасці і еднасці з Богам. Пустазелле авалодала многімі сэрцамі, і яны сталі бясплоднымі, таму вы, дзеткі, будзьце святлом, любоўю і маімі працягнутымі рукамі ў гэтым свеце, які прагне Бога, які ёсць любоў. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Няхай гэты час будзе часам малітвы. "
"Дарагія дзеці! Я прыношу вам майго сына Ісуса, каб напоўніць вашыя сэрцы мірам, таму што Ён ёсць мірам. Дзеткі, прасіце Езуса ў цішыні вашага сэрца аб нараджэнні нанова. Свет мае патрэбу ў Езусе, таму, дзеткі, прасіце Яго праз малітву, бо Ён штодня адаецца кожнаму з вас. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose