Our Lady of Medjugorje Messages containing 'лепш'
Total found: 3 "Дарагія дзеці, хто лепш чым я можа рассказаць вам пра міласць і боль майго Сына? Жыла з ім, з ім цярпела. Калі я жыла на зямлі, адчувала боль, таму што я была Мамай. Мой Сын палюбіў думкі і справы Нябеснага Айца, Бога сапраўднага, і як казаў мне, прыйшоў, каб выратаваць вас. Я любоўю хавала свой боль, таму вы, мае дзеці, маеце шмат пытанняў. Не разумееце боль, не разумееце, што гэты боль павінны прыняць з любоўю Божай і трываць. Кожны чалавек у большай ці меншай ступені гэта спазнаў, але маючы супакой у сэрцы і прабываючы ў стане ласкі мае надзею. Гэта Мой Сын, Бог з Богa народжаны. Яго словы- насенне вечнага жыцця. Пасеянае ў добрых душах, яно прыносіць шмат пладоў. Мой Сын пакутаваў, таму што ён узяў на сябе грахі вашыя. Таму ведайце, дзеці мае, апосталы маёй любові, вы, хто церпіце, ведайце, што ваша боль будзе святлом і славай. Мае дзеці. Калі вы церпіце боль, калі вы пакутуеце, неба схіляецца да вас, ўсім вакол вы даеце трохі з таго неба і вялікую надзею. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці, гледзячы на вас усіх, што сабраліся вакол мяне, сваёй Маці, бачу вельмі шмат чыстых душ, шукаючых міласці і суцяшэння, якіх ніхто ім не дае. Я таксама бачу тых, хто робіць зло, таму што не маюць добрых прыкладаў. Не ведаюць майго Сына. Тое дабро, якое маўклівае, распаўсюджваецца праз чыстыя душы і з'яўляецца сілай, якая падтрымлівае гэты свет. Ёсць шмат грахоў, але ёсць таксама міласць. Мой Сын пасылае вам мяне, Маму, тую самую для ўсіх вас, каб навучыла вас любіць, каб зразумелі, што вы браты. Прагну вам дапамагчы. Апосталы маёй міласці, даволі жывога прагнення веры і любові, а мой Сын яго прыме, але вы павінны быць годнымі, мець добрую волю і адкрытае сэрца. Мой Сын уваходзіць у адкрытыя сэрцы. Я, як Маці, жадаю, каб вы як мага лепш пазналі майго Сына, Бога з Бога народжанага, каб пазналі веліч яго любові, якой так моцна патрабуеце. Ён узяў на сябе грахі вашыя, атрымаў для вас збаўленне, а наўзамен просіць вас любіць адзін аднаго. Мой Сын ёсць любоў. Ён, не выбіраючы, любіць усіх людзей з усіх краёў і народаў. Калі б, дзеці мае, жылі любоў майго Сына, Яго Валадарства было б ўжо на зямлі. Таму, апосталы маёй любові, маліцеся. Маліцеся каб мой Сын і Яго міласць былі бліжэй да вас, каб сталі прыкладам любові і дапамаглі ўсім тым, хто не ведае майго Сына. Ніколі не забывайце, што мой Сын, у Святой Тройцы адзіны, любіць вас. Любіце свае пастыраў, і маліцеся за іх. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці, Мае словы простыя, але поўныя матчынай любові і клопату. Мае дзеці, надыходзіць на вас цень цемры і хлусні, і я заклікаю вас да святла і праўды. Толькі Ён можа пераўтварыць адчай і пакуты ў мір і спакой, толькі Ён можа даць надзею ў найглыбейшым болю.
Мой Сын з'яўляецца жыццём света! Чым лепш вы спазнаяце Яго, тым больш вы наблізіціся да Яго, будзеце больш любіць Яго, бо мой Сын ёсць любоў, а любоў усё пераўтварае. Робіць найпрыгажэйшым тое, што здаецца вам без любові чымсці нязначным. Таму я кажу вам зноў, калі вы хочаце ўзрастаць духоўна, вы павінны шмат любіць. Ведаю, апосталы маёй міласці, гэта не заўсёды лёгка, але мае дзеці, пакутлівая дарога таксама вядзе да духоўнага ўзросту, узросту веры ў Майго Сына. Мае дзеці, маліцеся, думайце пра майго Сына. У кожны момант свайго жыцця ўзносце вашы душы да Яго, а я буду збіраць вашы малітвы як кветкі з найпрыгажэйшага кветніка, каб ахвяраваць іх Майму Сыну. Будзьце сапраўднымі апосталамі маёй любові, нясіце ўсім любоў майго Сына, будзьце кветнікамі найпрыгажыйшых кветак. Дапамагайце малітвай вашым пастырам, каб яны маглі быць духоўнымі вачамі ўсіх людзей. Дзякуй вам! "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose