"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі я зноў заклікаю вас аддаць сваё жыццё Богу, каб Ён вёў вас да ўваскрасення праз ваша асабістае навяртанне. Дзеткі, Бог блізка да вас і чуе вашы малітвы, але вы спіце, і таму Ён паслаў мяне да вас, каб абудзіць вас і вы заззялі святасцю, як вясновая кветка. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "