Language 

Updates  | Medjugorje[EN]  | Пасланняў  | News & Articles[EN]  | Videos[EN]  | Pictures & Photos[EN] | Site Map  | About[EN]

www.medjugorje.ws » PDA version » Our Lady of Medjugorje Messages » Пасланне з Меджугор'і, 2. лістапад 2019 - Аб'яўленне для Марыяны

Пасланне з Меджугор'і, 2. лістапад 2019 - Аб'яўленне для Марыяны


 

Апошняе Пасланне з Меджугор'і, 2. лістапад 2019 - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці! Мой любы Сын заўсёды маліўся і славіў Нябеснага Айца. Заўсёды казаў Яму пра ўсё і давяраў Яго волі. Вы павінны зрабіць тое ж самае, дзеці мае, таму што Нябесны Айцец заўсёды чуе сваіх дзяцей. Пакладзіце свае сэрцы ў Яго Сэрца, якое напоўненае любоўю, святлом і жыццём. Нябесны Айцец адараваў вас самім сабой ў чалавечым абліччы, абліччы майго Сына. Вы, апосталы маёй любові, заўсёды павінны насіць аблічча майго Сына ў вашых сэрцах і думках. Вы заўсёды павінны думаць пра Яго любоў і ахвяру. Павінны маліцца, каб заўсёды адчуваць Яго прысутнасць, таму што вы апосталы маёй любові, павінны дапамагаць ўсім тым, хто не ведае майго Сына, хто не пазнаў Яго міласці. Дзеці мае, чытайце Евангелле. У ім заўсёды знойдзеце нешта новае, тое, што прывязвае вас да майго Сына, які нарадзіўся, каб перадаць словы жыцця ўсім маім дзецям і прынесці сябе ў ахвяру за ўсіх. Апосталы маёй любові, любові да майго Сына, нясіце любоў і мір усім вашым братам. Не судзіце нікога. Любіце ўсіх дзеля любові да майго Сына. Такім чынам вы будзеце клапаціцца і пра ўласную душу, якая на самой справе самае дарагое. Дзякуй. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose

 

PC version: This page | Medjugorje | Apparitions[EN]  | Our Lady of Medjugorje Messages  | Medjugorje News & Articles[EN]  | Pictures & Photos[EN]  | Medjugorje Videos[EN]