Language 

Updates  | Medjugorje[EN]  | Пасланняў  | News & Articles[EN]  | Videos[EN]  | Pictures & Photos[EN] | Site Map  | About[EN]

www.medjugorje.ws » PDA version » Our Lady of Medjugorje Messages » Пасланне з Меджугор'і, 2. чэрвень 2018 - Аб'яўленне для Марыяны

Пасланне з Меджугор'і, 2. чэрвень 2018 - Аб'яўленне для Марыяны


 

Пасланне з Меджугор'і, 2. чэрвень 2018 - Аб'яўленне для Марыяны

"Дарагія дзеці! Заклікаю вас шчырымі сэрцамі прымаць Мае словы, якія Я кажу вам як Маці, каб вы ішлі шляхам дасканалага святла, чысціні, адзінай любові Майго Сына, чалавека і Бога. І радасць, святло, невыказаныя чалавечымі словамі, атуляць вашу душу! Вас ахопяць мір і любоў Майго Сына. Гэтага я жадаю ўсім маім дзецям. Таму вы, апосталы Маёй любові, вы, якія ўмеюць любіць і дараваць, вы, хто не судзіць, вы, каго я заклікаю быць прыкладам для тых, хто не ідзе па шляху святла і любові ці звярнуў з яго. Жыццём сваім пакажыце ім ісціну. Пакажыце ім любоў, бо любоў пераадольвае ўсе цяжкасці, а ўсе Мае дзеці прагнуць любові. Вашае адзінства ў любові - дар для Майго Сына і Мяне. Але, дзеці Мае, запомніце: любіць азначае і жадаць дабра свайму бліжняму, і жадаць навяртання для душы бліжняга. Калі Я гляджу на вас, што сабраліся ля Мяне, маё сэрца сумнае, таму што Я бачу так мала братэрскай любові, міласэрнай любові. Дзеці Мае, Эўхарыстыя, Мой жывы Сын - пасярод вас. Яго словы дапамогуць вам зразумець, бо Яго слова - жыццё, Яго слова спрыяе дыханню душы, Яго слова спрыяе пазнанню любові. Дарагія дзеці, Я зноў прашу вас як Маці, Якая жадае дабра сваім дзецям: любіце сваіх пастыраў, маліцеся за іх. Дзякуй вам! "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose

 

PC version: This page | Medjugorje | Apparitions[EN]  | Our Lady of Medjugorje Messages  | Medjugorje News & Articles[EN]  | Pictures & Photos[EN]  | Medjugorje Videos[EN]